Медаль «Залатая Зорка» (СССР)
Медаль «Залатая Зорка» | |
---|---|
Краіна | СССР |
Тып | медаль |
Каму ўручаецца | асобам, удастоеным звання «Герой Савецкага Саюза» |
Дата заснавання | 1 жніўня 1939 |
Статус | не ўручаецца |
Статыстыка ўзнагароджанняў | |
Першае | 4 лістапада 1939 |
Апошняе | 24 снежня 1991 |
Колькасць | 12775 |
Характарыстыкі | |
Памеры | матэрыял — золата, проба 950 |
Старэйшая | Герой Працы Расійскай Федэрацыі[d] |
Малодшая | медаль «Серп і Молат» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Медаль «Залатая Зорка» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 жніўня 1939 года.
Даваўся асобам, удастоеным звання «Герой Савецкага Саюза», з 1965 года — гарадам-героям і крэпасцям-героям. Уяўляе сабой 5-канцовую зорку з гладкімі двухграннымі прамянямі на правым боку. Выкананая з золата 950-й пробы. Даваўся з ордэнам Леніна.
Эскіз медаля распрацаваў галоўны мастак Дзяржзнака Іван Дубасаў.
Апісанне медаля
[правіць | правіць зыходнік]Апісанне медаля зацверджана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 кастрычніка 1939 года. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 чэрвеня 1943 года ў рэдакцыю Указа ад 16 кастрычніка 1939 года ўнесеныя змены. Ва Указе сказана:
|
Медаль выкананы з золата 950 пробы[1] ў выглядзе пяціканцовай зоркі. Адлегласць ад цэнтра зоркі да вяршыні промня — 15 мм. Адлегласць паміж процілеглымі канцамі зоркі — 30 мм. Калодачка медаля выкананая з срэбра. На 18 верасня 1975 года залатога утрымання ў медалі 20,521±0,903 г, срэбранага ўтрымання 12,186±0,927 г. Вага медаля без калодкі: 21,5 г. Агульная вага медаля — 34,264±1,5 г.
Статыстыка ўзнагароджання
[правіць | правіць зыходнік]- Да чэрвеня 1941 года, пачатку Вялікай Айчыннай вайны, медаля «Залатая Зорка» было ўдастоена 626 чалавек. За час вайны медалём узнагародзілі 11144 чалавек. За ўсю гісторыю ўзнагароджання медаль атрымалі 12776 чалавек, з іх 22 ўзнагароджаныя за подзвігі, здзейсненыя на Карэйскай вайне 1950—1953 г.г. і 86 — за Афганскую вайну 1979—1989 г.г.
- Двойчы медаля «Залатая Зорка» ўдастоілася 154 чалавекі, 115 з іх за подзвігі ў час Вялікай Айчыннай вайны. У пасляваенны час двойчы героямі Савецкага Саюза станавіліся ў асноўным касманаўты.
- Тройчы медаля «Залатая Зорка» ўдастоіліся лётчыкі Іван Кажадуб і Аляксандр Пакрышкін, а таксама маршал Савецкага Саюза Сямён Будзённы.
- Чатыры разы медалём «Залатая Зорка» ўзнагароджвалі маршала Савецкага Саюза Георгій Жукаў і Генеральны сакратар ЦК КПСС Леанід Брэжнеў.
Медаль «Залатая Зорка» і Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]- У выніку аперацыі «Баграціён» у час Вялікай Айчыннай вайны больш за 1500 салдат Чырвонай Арміі сталі Героямі Савецкага Саюза з уручэннем медаля «Залатая Зорка».
- У час Вялікай Айчыннай Героямі Савецкага Саюза з уручэннем медаля «Залатая Зорка» сталі 446 ураджэнцаў Беларусі. Чацвёра з іх Павел Галавачоў, Іосіф Гусакоўскі, Сцяпан Шутаў, Іван Якубоўскі сталі імі двойчы.
- За подзвігі, здзейсненыя абаронцамі Брэсцкай крэпасці 8 мая 1965 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР крэпасці было прысвоена ганаровае званне «Крэпасць-герой». Крэпасці ўручаны медаль «Залатая Зорка».
- 26 чэрвеня 1974 г. Мінску прысвоена ганаровае званне «Горад-герой». Мінску ўручаны медаль «Залатая Зорка»[2].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Ордена и медали СССР Архівавана 1 лютага 2009.
- ↑ Беларусь у гады 2-й сусветнай вайны Архівавана 29 сакавіка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Залатая Зорка» // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Медаль «Залатая Зорка» (СССР) на Вікісховішчы |
- Медаль «Золотая Звезда» Архівавана 22 красавіка 2010. (руск.) : з кнігі С. Шышкова «Награды СССР 1918—1991 гг»
- История и фотографии медали «Золотая Звезда» (руск.)
- Разновидности медали «Золотая Звезда» (руск.)